Фiзiка, 7 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., 2017

Фiзiка, 7 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., 2017.

   У гэтым навучальным годзе вам давядзецца ўзысці на першую прыступку навуковай лесвіцы, якая называецца «фізіка». Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з мноствам цікавых з’яў, якія адбываюцца вакол вас, і зможаце растлумачыць, як працуюць розныя машыны і механізмы; чаму тэмпература вады на дне вадаёма ў самы модны мароз +3—4 градусы; чаму па мабільным тэлефоне і скайпе можна з любога месца пагаварыць з бацькамі і сябрамі.
Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з рознымі вымяральнымі прыборамі, адзінкамі вымярэння, навучыцеся самастойна вымяраць і ацэньваць дакладнасць вымярэнняў. У далейшым гэтыя ўменні спатрэбяцца вам пры вывучэнні не толькі фізікі, але і іншых прадметаў.

Фiзiка, 7 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., 2017


Метады даследавання ў фізіцы.
Метод навуковага пазнання навакольнага свету ўключае некалькі этапаў. Першы з іх — тэта назіранне з’яў.

Назіранне ажыццяўляецца з дапамогай органаў пачуццяў чалавека, а таксама з дапамогай прыбораў. Напрыклад, у выніку паўсядзённых назіранняў вызначана, што непразрыстыя целы ў сонечны дзень даюць день (мал. 12). На основе далейшых назіранняў былі назапашаны факты (вынікі назіранняў), якія гавораць аб тым, што памеры ценю змяняюцца на працягу дня (мал. 13). Яго даўжыня самая вялікая раніцай і ўвечары, а самая малая — апоўдні. Як растлумачыць дадзеныя факты? Для гэтага вылучаецца гіпотэза (меркаванне, здагадка). Калі гіпотэза дакладная, то з яе атрымліваюць карысныя вынікі.

Гіпотэз можа быць некалькі. У разгледжаным прыкладзе гіпотэза заключаецца ў тым, што святло распаўсюджваецца прамалінейна. Гіпотэза часам можа быць і памылковай, няправільнай. Тады вылучаецца новая гіпотэза.

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
Глава 1. Фізічныя метады пазнання прыроды.
§1. Фізіка — навука аб прыродзе. Сувязь фізікі з іншымі навукамі. Фізіка і тэхніка.
§2. Фізічнае цела, фізічная з’ява, фізічная велічыня.
§3. Метады даследавання ў фізіцы.
§4. Роля вымярэнняў у фізіцы. Прамыя і ўскосныя вымярэнні.
§5. Адзінкі вымярэння фізічных велічынь. Міжнародная сістэма адзінак (СІ).
§6. Дзеянні над фізічнымі велічынямі.
§7. Вымяральныя прыборы. Цана дзялення. Дакладнасць вымярэнняў.
Глава 2. Будова рэчыва.
§8. Дыскрэтная будова рэчыва.
§9. Цеплавы рух часціц.
§10. Узаемадзеянне часціц рэчыва.
§11. Газападобны, вадкі і цвёрды стан рэчыва.
§12. Цеплавое расшырэнне.
§13. Тэмпература. Вымярэнне тэмпературы. Тэрмометры.
Глава 3. Рух і сілы.
§14. Механічны рух. Адноснасць спакою і руху.
§15. Траекторыя, шлях, час. Адзінкі шляху і часу.
§16. Раўнамерны рух. Скорасць. Адзінкі скорасці.
§17. Графікі шляху і скорасці пры раўнамерным прамалінейным руху.
§18. Нераўнамерны (пераменны) рух. Сярэдняя скорасць.
§19. Чаму змяняецца скорасць руху цела. Інерцыя.
§20. Маса цела. Шчыльнасць рэчыва. Адзінкі шчыльнасці.
§21. Сіла.
§22. З’ява прыцяжэння. Сіла цяжару.
§23. Сіла пругкасці.
§24. Вага цела.
§25. Адзінка сілы. Вымярэнне сілы.
§26. Складанне сіл. Раўнадзейная сіла.
§27. Трэнне. Сіла трэння.
Глава 4. Ціск.
§28. Ціск. Адзінкі ціску.
§29. Ціск газу.
§30. Перадача ціску газамі і вадкасцямі. Закон Паскаля.
§31. Ціск вадкасці, абумоўлены яе вагой.
§32. Сазлучаныя сасуды.
§33. Газы і іх вага.
§34. Атмасферны ціск.
§35. Вымярэнне атмасфернага ціску. Барометры і манометры.
Глава 5. Работа. Магутнасць. Энергія.
§36. Механічная работа. Адзінкі работы.
§37. Карысная і выкананая работа. Каэфіцыент карыснага дзеяння.
§38. Магутнасць. Адзінкі магутнасці.
§39. Кінетычная энергія.
§40. Патэнцыяльная энергія.
§41. Разлік патэнцыяльнай энергіі.
§42. Закон захавання механічнай энергіі.
Глава 6. Лабараторны эксперымент.
Лабараторная работа №1. Вызначэнне цаны дзялення шкалы вымяральнага прыбора.
Лабараторная работа №2. Вымярэнне даўжыні.
Лабараторная работа №3. Вымярэнне аб’ёму.
Лабараторная работа №4. Вывучэнне нераўнамернага руху.
Лабараторная работа №5. Вымярэнне шчыльнасці рэчыва.
Лабараторная работа №6. Вывучэнне сілы трэння.
Адказы да практыкаванняў.
Прадметны паказальнік.
Літаратура.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Фiзiка, 7 клас, Ісачанкава Л.А., Ляшчынскі Ю.Д., 2017 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-21 16:35:27