Чалавек і свет, Мая Радзіма - Беларусь, 4 клас, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 2018

Чалавек і свет, Мая Радзіма - Беларусь, 4 клас, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 2018.

   Мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа па наінай краіне, імя якой — Беларусь. Вучэбны дапаможнік «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь» будзе вашым правадніком у гэтай вандроўцы. З дапамогай яго і настаўніка вы да-ведаецеся пра гістарычнае мінулае і сённяшняе жыццё сваёй краіны. Вы зможаце адказаць на шматлікія пытанні: хто былі нашы продкі? Як яны жылі? У якіх гістарычных падзеях удзельнічалі? Хто яны, героі мінуўшчыны і сучаснасці нашай краіны? Якімі помнікамі архітэктуры, творамі літаратуры і мастацтва славіцца наша зямля і хто іх аўтары? Як зва-лася наша першая дзяржава і калі святкаваць дзень нараджэння Рэспублікі Беларусь?
Гістарычная спадчына нашай краіны вельмі багатая. Пазнаёміцца з ёю вам дапамогуць апавяданні, змешчаныя ў гэтым вучэбным дапаможніку.

Чалавек і свет, Мая Радзіма - Беларусь, 4 клас, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 2018


МАЎКЛІВЫЯ СВЕДКІ МІНУЎШЧЫНЫ.
Шмат якія са сведкаў мінуўшчыны — маўклівыя. Іх трэба ўмець зразумець і па-свойму «прачытаць». Сярод іх, напрыклад, камяні. 3 самымі вялікімі камянямі заўсёды былі звязаны розныя паданні. Ёсць камяні, якія людзі назвалі Божымі. Іх лічылі цуда-дзейнымі, а ваду, што збіралася ў іх паглыбленнях, — лекавай. У такіх камянёў людзі часта прасілі дапамогі, каб вылечыцца ад хваробы. Дзеля гэтага да іх прыносілі падарункі: хлеб, тканіну, грошы ці ягады. Пашана людзей да некаторых камянёў захавалася да нашых дзён.

Раней чалавек імкнуўся пакінуць на камені памяць пра сябе або пра важныя падзеі. Сярод
камянёў, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі, вылучаюцца Барысавы камяні ў Полацку.

Полацкі князь Барыс загадаў на вялізных камянях высечы крыжы і выбіць надпісы: «Госпадзе, памажы рабу свайму Барысу». Адзін з іх калісьці стаяў у рэчышчы Заходняй Дзвіны, непадалёку ад Полацка. Яго памер складае прыкладна тры метры ў папярочніку. Тэты камень лічыўся святым. Вясною, калі вада ў рацэ спадала, да яго плавалі на лодках. На яго клалі кавалачкі хлеба, прасілі добрага ўраджаю. Адсюль яго другая назва — Барыс-Хлебнік.

ЗМЕСТ.
Да вучняў.
Як працаваць з вучэбным дапаможнікам.
1. Беларусь — мая Радзіма.
РАЗДЗЕЛ 1 ГЕАГРАФІЧНЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ НАШАЙ РАДЗІМЕ.
2. Мы і нашы суседзі.
3. Нашы продкі.
4. Зямля блакітных рэк і азёр.
5. Наша Радзіма на гістарычнай карце.
6. «Стужка часу».
7. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.
8. Як да нас прыйшла кніга.
РАЗДЗЕЛ 2 ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ПАДАННЯХ, ІМЁНАХ І ПАДЗЕЯХ.
9. Князёўна з трыма імёнамі.
10. Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры.
11. Усяслаў Чарадзей.
12. Ефрасіння Полацкая.
13. У што верылі нашы продкі.
14. У абарону сваёй зямлі.
15. Пад сценамі старажытных замкаў.
16. Па якіх законах жылі нашы продкі.
17—19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў.
20. Пачынальнік кнігадрукавання.
21. У краіне майстроў і творцаў.
22. Ад батлейкі — да паланэза.
23. Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны.
24. Будаўніцтва новага жыцця.
25—26. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
РАЗДЗЕЛ 3 МАЯ СУЧАСНАЯ КРАІНА.
27. Багацце нашай краіны.
28. Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся.
29—30. Мінск — сталіца нашай краіны.
31. Сучасная Беларусь.
32. Дзяржаўны герб нашай краіны.
33. Сцяг беларускай дзяржавы.
Абагульненне.
Гістарычны слоўнік.
Асноўныя гістарычныя даты.
Дзяржаўныя святы.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Чалавек і свет, Мая Радзіма - Беларусь, 4 клас, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 2018 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: ::


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2025-02-22 16:39:40