Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 2, Жуковіч М.В., 2016

Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 2, Жуковіч М.В., 2016.

   Мы пазнаёмімся з творамі пра ўзаема-адносіны, клопат і павагу ў сям’і.
Мы будзем вучыцца:
вызначаць персанажаў прачытаных твораў, выказваць свае адносіны да іх;
тлумачыць учынкі дзейных асоб;
падрабязна пераказваць змест прачытаных апавяданняў і казак.
Мы навучымся:
выразна чытаць вершы, перадаваць іх настрой;
разумець, у чым заключаецца асноў-ная думка прачытаных твораў.

Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 2, Жуковіч М.В., 2016


НЕЗНАРОК I ЗНАРОК.
Лужына яшчэ здалёк убачыла Юру і ўзрадавалася.
— Бяжы сюды, пагуляй са мной! — паклікала яна.
Юра з разгону пераскочыў цераз лужыну, толькі пырскі ва ўсе бакі паляцелі з-пад чаравікаў.
— Давай гуляць, хто вышэй падскочыць, — сказаў Юра.
Лужына, нібы дураслівае шчаня, адступала перад хлопчыкам, то хапала яго за ногі, узлятала фантанам і абсыпала даж-джом. Нарэшце яна так раздурэлася, што абліла Юру з галавы да ног.
— Ай! — спужаўся хлопчык. — Што я цяпер буду рабіць?
— Бяжы да мяне! — паклікала Юру гліна, што ляжала непадалёку. — Мяне дождж размачыў, і ты налепіш сабе цацак.

Прысеў Юра перад глінаю і ўзяўся за работу. Вылепіў ракету, паставіў яе на пляцоўку для запуску. Побач выстраіліся самалёты і самазвалы. Вартаваць ракета-дром даручыў кату Цімку і аўчарцы Сигналу, якіх вылепіў пасля.

ЗМЕСТ.
Пяшчотны свет сям’і.
Сям’я. Васіль Жуковіч.
Маме. Эдзі Агняцвет.
Самая лепшая. Уладзімір Карызна.
Незнарок і знарок. Вісарыён Гарбук.
Адно яечка на дваіх. Іван Муравейка.
Разумны аловак. Даір Слаўковіч.
Незвычайны дыктант. Васіль Ткачоў.
Бабуліна песня. Ніна Галіноўская.
Хто самы моцны? Яўген Радкевіч.
Урокі працавітасці.
Гаспадарка. Змітрок Бядуля.
Хлебная скарынка. Авяр’ян Дзеружынскі.
Хлеб. Міхась Пазнякоў.
Хлопчык і лётчык. Янка Купала.
Не хапіла работы. Нічыпар Парукаў.
Тры лыжкі. Іван Муравейка.
Чароўнае слова. Міхась Даніленка.
Як Настачка маме дапамагала. Ядвіга Бяганская.
Усмешка вясны.
Дзе начавалі рукавічкі? Ядвіга Бяганская.
Прылёт птушак. Паводле Якуба Коласа.
Песня аб вясне. Якуб Колас.
Сябры вясны. Уладзімір Мазго.
Садзім алею. Міхась Пазнякоў.
Сварба. Паводле Цёткі.
Вясновая бярозка. Ніна Галіноўская.
Пчолка. Янка Журба.
Як галінка прачнулася. Ніна Маеўская.
З любоўю да роднага краю
Шпак і Верабей. Расціслаў Бензярук.
Скарынка. Рыгор Бохан.
Васілёк. Авяр'ян Дзеружынскі.
Няма прыгажэй. Артур Вольскі.
На плошчы Перамогі. Ніна Галіноўская.
Кропелька. Алена Кобец-Філімонава.
Родная мова. Міхась Пазнякоў.
Малюнкі лета
З табою, кніга добрая. Эдзі Агняцвет.
Казачная царэўна. Міхась Вышынскі.
Летняя раніца. Авяр’ян Дзеружынскі.
Ягады. Нічыпар Парукаў.
Слёзы лілеі. Фама Рамашка.
Суніцы. Уладзімір Ягоўдзік.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 2, Жуковіч М.В., 2016 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-11-21 09:52:27