Геаграфія, Геаграфія Беларусі, 9 клас, Брылеўскі М.М., Клімовіч А.У., 2019

Геаграфія, Геаграфія Беларусі, 9 клас, Брылеўскі М.М., Клімовіч А.У., 2019.

   Дарагія дзевяцікласнікі! Перад вамі вучэбны дапаможнік па геаграфіі Беларусі. Працуючы з ім, вы пазнаёміцеся з прыродай, насельніцтвам і эканомікай Беларусі. У папярэдніх курсах геаграфіі вы вывучалі геаграфічную абалонку Зямлі, прыроду мацерыкоў, насельніцтва і эканоміку краін свету, пазнаёміліся з прыроднымі з’явамі і сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, якія адбываюцца на зямным шары. Пры вывучэнні геаграфіі мацерыкоў адзначалі ўнёсак нашых суайчыннікаў у даследаванне прыроды планеты. Усе гэтыя веды дапамогуць лепш спазнаць асаблівасці прыроды Беларусі, прыродна-рэсурснага, сацыяльна-дэмаграфічнага і вытворчага патэнцыялу краіны, вызначыць месца Рэспублікі Беларусь у сусветнай супольнасці.

Геаграфія, Геаграфія Беларусі, 9 клас, Брылеўскі М.М., Клімовіч А.У., 2019


Геаграфічнае становішча.
Памеры тэрыторыі. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, паўнапраўны член сусветнай супольнасці. Яна мае дзяржаўныя сімвалы: герб, сцяг. Што азначаюць колеры дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і элементы герба? У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН, Беларусь адносіцца да краін Усходняй Еўропы.

Велічыня тэрыторыі з’яўляецца важным паказчыкам геаграфічнай характарыстыкі дзяржавы. Яна ўяўляе сабой прыродную аснову жыццядзейнасці насельніцтва. Памеры тэрыторыі і геаграфічнае становішча краіны аказваюць уплыў на яе гаспадарчае развіццё. Чым большая тэрыторыя, тым разнастайнейшыя яе прыродныя ўмовы, багацейшыя прыродныя расурсы і, такім чынам, вышэйшы патэнцыял эканамічнага развіцця.

Беларусь па памерах тэрыторыі адносіцца да сярэдніх краін. Яе плошча — 207,6 тыс. км2. Сярод еўрапейскіх краін Беларусь па плошчы займае 13-е месца, у свеце — 86е. Яна значна саступае Расіі, Украіне, Францыі, Іспаніі. У той жа час яна амаль у 2 разы большая за Балгарыю, у 3 разы — за Ірландыю. Найболыш блізкія па плошчы краіны Еўропы — Вялікабрытанія і Румынія.

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
Тэма 1. ГЕАГРАФІЧНАЕ СТАНОВІШЧА І ДАСЛЕДАВАННІ БЕЛАРУСІ.
§1. Геаграфічнае становішча.
§2. Фарміраванне тэрыторыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.
§3. Геаграфічныя даследаванні.
§4. Геаграфічныя назвы.
Тэма 2. ПРЫРОДНЫЯ ЎМОВЫ І РЭСУРСЫ БЕЛАРУСІ.
§5. Геалагічная будова.
§6. Фарміраванне платформавага чахла ў чацвярцічным перыядзе.
§7. Карысныя выкапні.
§8. Рэльеф.
§9. Клімат і кліматычныя рэсурсы.
§10. Паверхневыя воды. Рэкі, каналы, азёры, вадасховішчы і балоты.
§11. Глебавае покрыва і зямельныя рэсурсы.
§12. Тыпы расліннасці. Лясная, лугавая, балотная расліннасць.
§13. Жывёльны свет.
Тэма 3. ГЕАГРАФІЧНЫЯ ЛАНДШАФТЫ. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСІ.
§14. Геаграфічныя ландшафты і асваенне тэрыторыі.
§15. Рэкрэацыйныя рэсурсы.
§16. Геаэкалагічныя праблемы.
§17. Прыродаахоўныя тэрыторыі.
Тэма 4. ПРЫРОДНАЕ РАЯНІРАВАННЕ БЕЛАРУСІ.
§18. Віды прыроднага раяніравання.
§19. Беларуская Паазерская правінцыя.
§20. Заходне-Беларуская і Усходне-Беларуская правінцыі.
§21. Перадпалеская і Палеская правінцыі.
Тэма 5. ГЕАГРАФІЯ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ.
§22. Колькасць і размяшчэнне насельніцтва.
§23. Нараджальнасць, смяротнасць і натуральны прырост. Міграцыя насельніцтва.
§24. Працоўныя рэсурсы. Этнічны і рэлігійны склад насельніцтва.
§25. Гарадское і сельскае насельніцтва.
Тэма 6. ГЕАГРАФІЯ ГАСПАДАРКІ І ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНЫЯ СУВЯЗІ БЕЛАРУСІ.
§26. Галіновая і тэрытарыяльная структура нацыянальнай эканомікі.
§27. Геаграфія сельскай гаспадаркі. Геаграфія раслінаводства.
§28. Геаграфія жывёлагадоўлі.
§29. Геаграфія лясной і рыбнай гаспадаркі.
§30. Геаграфія прамысловасці. Горназдабыўная прамысловасць.
§31. Геаграфія электраэнергетыкі.
§32. Геаграфія нафтавай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці.
§33. Геаграфія металургіі.
§34. Геаграфія машынабудавання.
§35. Геаграфія хімічнай прамысловасці.
§36. Геаграфія прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
§37. Геаграфія дрэваапрацоўчай, мэблевай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
§38. Геаграфія лёгкай прамысловасці.
§39. Геаграфія харчовай прамысловасці.
§40. Структура сферы паслуг. Геаграфія гандлю і дзелавых паслуг.
§41. Геаграфія навукова-адукацыйных і сацыяльных паслуг.
§42. Геаграфія транспарту.
§43. Знешнеэканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь.
Тэма 7. ВОБЛАСЦІ І ГОРАД МІНСК.
§44. Брэсцкая вобласць.
§45. Віцебская вобласць.
§46. Гомельская вобласць.
§47. Гродзенская вобласць.
§48. Мінская вобласць.
§49. Горад Мінск.
§50. Магілёўская вобласць.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Геаграфія, Геаграфія Беларусі, 9 клас, Брылеўскі М.М., Клімовіч А.У., 2019 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-04-19 07:30:33